Амбасада Славаччыны ў Мінску прымае праектныя прапановы на атрыманне малых грантаў у Беларусі ў 2018 годзе.
Каму будзе цікава?
Няўрадавым некамерцыйным арганізацыям і органам мясцовай улады.
Патрабаванні да праектаў:
- Працягласць кожнага праекту – ад 6 да 12 месяцаў;
- Тэмы праектаў: адукацыя, ахова здароўя, good governance, сельская і лясная гаспадаркі, водазабяспечанне і санітарыя, энергетыка, развіццё рынкавага асяроддзя;
- Прапановы маюць абавязкова адпавядаць Стратэгіі Славацкай Рэспублікі па супрацоўніцтву ў мэтах развіцця на 2014-2018 гады.
Фінансавыя ўмовы
Максімальная сума фінансавай дапамогі – 10 000 еўра. Праект можа мець суфінансаванне з уласных альбо іншых крыніц.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.