The Amsterdam University of Applied Sciences шукае таленавітых студэнтаў, каб узнагародзіць іх стыпендыяй Amsterdam Talent Scholarship.
Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія ўжо навучаюцца на 4-гадовай бакалаўрскай праграме ўніверсітэта і маюць 60 “крэдытаў”.
Накірункі навучання:
- Сельская гаспадарка
- Лясная гаспадарка і рыбалоўства
- Архітэктура і горадабудаўніцтва
- Мастацтва і гуманітарныя навукі
- Бізнэс-адміністраванне і кіраванне
- Камунікацыя
- Адукацыя
- Iнжынерыя
- Навакольнае асяроддзе
- Выяўленчае і прыкладное мастацтва
- Заканадаўства
- Матэматыка і камп’ютарныя навукі
- Медыцына
- Прыродазнаўчыя навукі
- Абслугоўванне
- Турызм
- Сацыяльныя навукi
- Транспарт і сувязь.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае палову штогадовай платы за навучанне для студэнтаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Студэнты могуць падаць заяўку пасля кожнага года навучання, калі яны выканалі наступныя крытэрыі: 60 ECTS, сярэдняя адзнака складае ад 7. Такім чынам, стыпендыя ATS выплачваецца пасля кожнага года навучання.
З патрабаванняў – быць грамадзянінам краіны, якая не ўваходзіць у Еўразвяз.
Падаць заяўку можна да 31 снежня.
Больш падрабязнасцей тут.