“Ярмарка інструментаў” – гэта падзея, створаная для таго, каб сабраць моладзевых працаўнікоў, лідараў, трэнераў, якія працуюць на на нацыянальным узроўні і трэнераў з замежных краін, якія могуць працаваць на італьянскай мове. На мерапрыемстве моладзевыя працаўнікі з краін Еўропы змогуць падзяліцца практыкамі, якія яны выкарыстоўваць з моладдзю, прадставіць і прэзентаваць новыя адукацыйныя падыходы і інструменты, і пратэставаць іх з калегамі.
Мэтавая група: людзі, якія ўжо працуюць у моладзевым сектары, але нядаўна, а таксама актары адукацыйнага сектара (школы, універсітэты), зацікаўленыя ў кааперацыі і сумеснай працы. Каб прыняць удзел, неабходна прэзентаваць адукацыйны інструмент.
Мэты “Ярмаркі інструментаў”:
- судзейнічаць абмену падыходамі і адукацыйнымі інструментамі, якія выкарыстоўваюцца ў працы з моладдзю
- падвысіць якасць адукацыйных інструментаў і практык, каб ствараць пазітыўны ўплыў у моладзевым сектары
- даць магчымасць арганізацыям пашырыць сетку кантактаў і збудаваць партнёрскія адносіны
- знайсці масты паміж сектарамі, каб эфектыўна працаваць разам па такіх тэмах, як грамадзянства і міграцыя, удзел моладзі, міжкультурнае навучанне, сацыяльная інклюзія, расізм, гендарныя пытанні, прадпрымальніцтва і інавацыі
Калі: 8-12 кастрычніка
Дзе: Турын, Італія
Працоўная мова: італьянская
Дэдлайн: 3 верасня
Давадацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.