DAAD прымае заяўкі на стыпендыі

The German Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў на праграмах магістратуры і аспірантуры ва ўніверсітэтах Германіі.

Калі: 2019-2022.
Дзе: Нямеччына.

Мэта праграмы – падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін, якія развіваюцца. Спіс праграм, на якія прызначаецца стыпендыя, можна паглядзець па спасылцы.

Стыпендыі выплочваюцца ад 12 да 36 месяцаў.

Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, можа быць у перыяд са жніўня па лістапад.

Стыпендыя складаецца з:

  • штомесячнай стыпендыі памерам 750€ / для кандыдатаў і кандыдатак, якія маюць доктарскую ступень, стыпендыя складае 1000€ на месяц;
  • аплаты транспартных выдаткаў;
  • аплаты медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшчасных выпадкаў (калі гэтыя выдаткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй).

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі з краін, якія развіваюцца (сярод пераліку краін: Малдова, Украіна, Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Казахстан, Кыргыстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан);
  • працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца, і ўцягнутыя ў планаванне і правядзенне праектаў, якія маюць акцэнт на палітыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай або сацыяльнай сферах;
  • маюць дыплом бакалаўра або эквівалент у адпаведнай дысцыпліне;
  • атрымалі ступень з добрымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2х гадоў досведу працы ў адпаведнай сферы;
  • атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць гадоў таму;
  • тыя, хто жадаюць навучацца на нямецкай мове, павінны мець наступныя вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць ангельскую мову на ўзроўні А2 або В1;
  • тыя, хто жадае навучацца на ангельскай мове, павінны мець наступныя вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6) або TOEFL (мінімум: 550 пісьмовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);
  • таксама неабходны вопыт працы не менш за 2 гады.

Заяўкі на паступленне разам з неабходнымі дакументамі варта адпраўляць непасрэдна на электронны адрас абранай праграмы. Па спасылцы можна знайсці дэдлайны па падачы заявак ва ўніверсітэты.