“Трэба пра гэта размаўляць: гендар, сэксуальнасць і культура” – семінар для моладзевых працаўнікоў, які закранае наступныя тэмы:
- гендар\сэксуальнасць і культура
- фемінізм
- праца па ўключэнні ў грамадства прадстаўнікоў меншасцяў праз мастацтва.
- паняцце гендара, як сацыяльнай канструкцыі ў канкрэтна дадзеным грамадстве і культуры.
- абразы па палавой прыкмеце, гендарныя ролі, сэксуальнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правы ЛГБТ, дыскрымінацыя i стэрыятыпы.
Адбор удзельнікаў і удзельніц будзе ажыццяўляцца па наступных крытэрах:
- добры ўзровень англ.мовы
- адпаведны ўзрост (18+)
- унёсак за ўдзел – 40 еўра
- жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу ў МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям”
- праца з маргінальнай\уразлівай моладдзю ў галіне мастацтва
Калі: 2-10 лістпада 2018
Дзе: Austria, Klaffer
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (3 чалавекі)
Фінансавыя ўмовы: Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплачваюцца арганізатарам.
Каб паўдзельнічаць у семінары, неабходна запоўніць анкету да 31 жніўня і падпісацца на суполку арганізацыі ў VK альбо ў facebook