Праграма Erasmus+ прапануе моладзевым працаўнікам прайсці навучальны курс па тэме мастацтва ў грамадскай прасторы. Прадстаўнікі 9 краін (Італія, Балгарыя, Румынія, Латвія, Грэцыя, Іспанія, Кіпр і Польшча) возьмуць удзел у міжнародным трэнінгу “What’s’art”, які пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў г. Познань.
Мерапрыемства збярэ 27 актыўных моладзевых працаўнікоў, якія цікавяцца праваабарончай праблематыкай (супрацьдзеянне мове нянавісці і інш.), жадаюць развіваць уласныя творчыя здольнасці і навыкі выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі для ўплыву на мясцовую супольнасць.
Удзельнікі пазнаёмяцца з нефармальнымі адукацыйнымі метадамі, сярод якіх:
- творчасць у грамадскіх месцах (стрыт-арт – графіці, мурал);
- арганізацыя адкрытых мерапрыемстваў для прасоўвання ідэй сацыяльнай адказнасці і павелічэння ўплыву на мясцовым узроўні.
Калі: 24 верасня – 2 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Познань, Польшча.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- мець жаданне стаць валанцёрам МГА “Добрая воля”/ РГА “Надзея дзецям”.
Фінансавыя ўмовы:
Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі.
Дэдлайн – 4 верасня 2018 года.
Падаць заяўку для ўдзелу ў трэнінгу можна па спасылцы.
Больш падрабязнасцей тут.