18 жніўня ў дворыку “Дзедзіча” (Брэст, вул. Маякоўскага 46) з 16:00 да 19:10 адбудзецца гістарычны нон-стоп марафон ад даследчыкаў старажытнага Берасця. Лекторый “#999” прысвечаны гадавіне набыцця горадам Магдэбурскага права 15 жніўня 1390 года. Мерапрыемства будзе складацца з 4 лекцый пра сярэднявечную гісторыю Берасця і дыскусіі “Фарматы рэпрэзентацыі берасцейскай гісторыі”.
Умовы:
Уваход бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Можна праслухаць усіх спікераў ці абраць найбольш цікавыя для сябе выступы.
Увага, валанцёры! Арганізатарам патрэбна валанцёрская дапамога па ўладкаванні тэрыторыі, суправаджэнні лектараў, арганізацыі актыўнасцяў. Валанцёрам трэба перайсці па спасылцы і запоўніць анкету.
Дэдлайн падачы заявак для валанцёраў – 15 жніўня.
Падрабязней пра лекторый “#999” можна даведацца тут.