Трох удзельнікаў ад Беларусі запарашаюць на навучальны курс па працы з моладзю – у межах праекта “On the way to…”.
Калі: 18-25 лістапада 2018.
Дзе: Зуб, Польшча (між Кракавам і Закапаны).
Праект скіраваны на арганізацыі, якія працуюць з моладзю ў станаўленні іх незалежнасці, а таксама дапамагаюць развіць іх асабістыя характарыстыкі. Удзельнікі даведаюцца больш пра інструменты працы з маладзю для пераадолення праблемаў пераходнага ўзросту.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 гадоў;
- досвед працы з моладзю;
- пажадана вышэйшая адукацыя ў наступных галінах: сацыяльная праца, правазнаўства, педагогіка, псіхалогія і сумежныя;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 верасня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.