Еўрапейская рэгіянальная навуковая асацыяцыя ў калабарацыі з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця запрашае на ERSA Winter School.
Калі: 28 студзеня – 2 лютага 2019 года.
Дзе: Трэнта, Італія.
Тэма сёлетняй школы – эфектыўнасць рэгіянальнага і мясцовага развіцця.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты аспірантуры і маладыя даследчыкі, якія маюць не менш за 10 гадоў досведу даследаванняў.
Праграма школы будзе факусавацца на ўзаемадзеянні паміж эмпірычным, тэарэтычным і палітычным аналізам па наступных тэмах:
- прадпрымальніцтва, інавацыі і рэгіянальнае развіццё;
- гарадская агламерацыя і эфектыўнасць;
- сацыяльныя інавацыі і інклюзіўны рост;
- творчасць, культура і развіццё гарадоў;
- сацыяльны капітал, заснаванне і інавацыі;
- прасторавае развіццё, рост і інавацыі;
- локальная і кластарная палітыка і інш.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае пражыванне, абеды, кава-брэйкі і вячэры.
Падаць заяўку можна анлайн. Для гэтага вам спатрэбіцца CV і кароткае апісанне даследчага праекту, які кандыдат/ка плануе прэзентаваць падчас зімняй школы (1 старонка).
Дэдлайн – 28 верасня 2018 года.
Больш падрабязнасцей ёсць тут.