ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае маладых актывістаў і актывістак на адукацыйную праграму “Пул моладзевай працы”, каб навучыцца прафесійна праводзіць трэнінгі, варкшопы, рэалізоўваць разам з моладдзю ідэі і праекты, коучыць моладзевыя ініцыятывы.
Каго чакаюць на праграме:
- актывістаў і актывістак арганізацый і ініцыятыў (не абавязкова моладзевых, але матываваных на працу з моладдзю)
- жадаючых актывізаваць моладзь у працы сваіх арганізацый/праектаў альбо вёскі/горада
- матываваных развіць навыкі моладзевай працы (правядзенне трэнінгаў і варкшопаў па розных тэмах, “адкрытая моладзевая праца” з выкарыстаннем інтарактыўных метадаў і інавацый у адукацыі)
- гатовых рэалізаваць уласную ініцыятыву альбо праект, а затым стаць коучамі для новых моладзевых ініцыятыў і дзяліцца сваім досведам практычнай рэалізацыі ідэй
- досвед працы з моладдзю вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым
- да ўдзелу запрашаюцца людзі любога ўзросту, гендара і месца пражывання
Праграма заснавана на лепшых міжнародных практыках нефармальнай адукацыі. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае шмат практычнай працы: у выніку ўсе, хто прыме ўдзел у курсе, стануць каучамі моладзевых ініцыятыў у Фіальце, у сваёй арганізацыі або навучальнай установе. Кожны і кожная правядзе мінімум адзін трэнінг для моладзі, рэалізуе сваю ініцыятыву і дапаможа мінімум адной моладзевай ідэі рэалізавацца.
У праграме прадугледжана чатыры двух- альбо трохдзённых трэнінга ў Мінску:
- 7-9 верасня “Моладзевая праца і грамадзянскі актывізм”
- 20-21 кастрычніка “Навучанне і фасілітацыя моладзевых груп: інтэрактыўныя метады працы і інавацыі”
- 1-2 снежня “Коучынг моладзевых ініцыятыў”
- студзень 2019 (дата ўзгадняецца з удзельнікамі і ўдзельніцамі) “Інструменты прасоўвання і ўзмацнення моладзевых ініцыятыў”
+ практычная праца з моладдзю на базе арганізацыі ўдзельнікаў і ўдзельніц альбо на базе Фіяльты.
Умовы ўдзелу:
- ахвяраванне на арганізацыю харчавання і кава-паўзаў (каля 6 рублёў на дзень трэнінга);
- абавязковы ўдзел у 80% варкшопаў курса
- іншагароднім удзельнікам і удзельніцам прадстаўляецца месца для пражывання ў Мінску, але выдаткі на праезд да Мінска не пакрываюцца
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 жніўня 2018 года. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 1 верасня.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.