Рыжская школа права запрашае беларусаў на інтэнсіўную 6-тыднёвую праграму ў галіне еўрапейскага права і эканомікі.
Калі: 12 лістапада – 20 снежня 2018 года.
Дзе: Рыга, Латвія.
Інтэнсіўная праграма была распрацавана як кароткая версія прасунутай праграмы. Яна скіравана на прафесіяналаў, якія паходзяць з краінаў еўрапейскага суседства (ў гэты пералік уваходзіць Беларусь), Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балканаў.
Да ўдзелу запрашаюцца прафесіяналы, якія працуюць у НДА, у галіне дзяржаўнага кіравання, у акадэмічнай сферы і маюць як мінімум 2 гады прафесійнага досведу.
Праграма цягнецца 6 тыдняў. Яна складаецца з трох секцый: права, эканомікі і палітыкі. Кожная секцыя мае па два курсы. Таксама ўдзельнікаў чакаюць два навучальныя візіты – у Брусэль і Люксембург.
Удзельнікам прапануецца шэсць курсаў:
- EU Law and Integration
- Project Management for the Public Sector
- National Policy Development and Good Governance
- Fundamental Rights
- Economic Crisis Management and the Rule of Law
- International Relations and Economic Diplomacy
Кожны з іх каштуе 1.5 ECTS.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне, медыцынскую страхоўку і праезд.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 3 верасня 2018 года.