Канадская постдоктарская стыпендыяльная праграма імя Ф. Бантынга прапануе падтрымку выбраным даследчыкам медыцынскіх, натуральных і сацыяльных навук. Даслеаванне кандыдатаў, у тым ліку замежнікаў, павінна паспрыяць развіццю навукі, сацыяльнай сферы, а таксама эканамічнаму росту краіны.
Умовы:
Штогод выдзяляецца 70 стыпендый на даследаванні. Праграма доўжыцца 2 гады. Сума стыпендыі – $70,000 на год без уліку падаткаў.
Кандыдаты на атрыманне стыпендый па праграме імя Ф. Бантынга павінны распрацоўваць заяўкі на ўдзел сумесна з прымаючай установай.
Як падацца: Пра працэдуру падрыхтоўкі і падачы заяўкі можна даведацца тут.
Дэдлайн падачы заяўкі: 19 верасня 2018 (20:00 па EDT)
Падрабязней пра праграму імя Ф. Бандынга можна даведацца тут.