15 верасня 2018 года «Валанцёрскі фэст» збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.
Праграма фэсту:
11.00 – 12.00 — рэгістрацыя і размеркаванне валанцёраў і валанцёрак (дворык Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).
12.00 – 16.30 — валанцёрства ў арганізацыях / ініцыятывах / культурна–адукацыйных пляцоўках.
16.30 – 17.30 — час падзяліцца досведам і ўражаннямі.
18.00 — канцэрт гурта «Крем Сода» (Cream Soda) у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту — уваход вольны!).
Больш за дваццаць дабрачынных, праваабарончых, экалагічных, адукацыйных арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак падалі заяўкі на ўдзел у сёлетнім фэсце.
Паглядзець поўны спіс і зарэгістравацца на фэст можна па спасылцы. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ко жны і кожная з вас можа выбраць дзве арганізацыі / ініцыятывы / культурна-адукацыйныя пляцоўкі, пазнаёміцца з дзейнасцю і паваланцёрыць у якіх будзе магчымасць падчас фэсту.
Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm. Далучайся да падзеі ў Facebook і сачыце за навінамі.
Падзея адбудзецца 15 верасня ў 11.00 у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19).