Чэская арганізацыя Hodina H запрашае на доўгатэрміновы ЕВС, на якім адначасова будуць працаваць валанцёры з розных краінаў.
Профіль кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост ад 18 да 30 год
- жаданне працаваць з людзьмі сталага ўзросту
- гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю
- валоданне чэскай альбо ангельскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца неабзодным
Фінансавыя ўмовы: праект фінансуецца праграмай «Эразмус плюс», пакрываюцца ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама прадстаўляецца базавы курс чэскай мовы
Абавязкі валанцёраў:
- дапамога ў суправаджэнні сталых людзей для лекавання (50%)
- судзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30%)
- арганізацыя адукацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе (10%)
- дапамога ў даглядзе (10%)
- удзел у сустрэчах валанцёраў, ацэнка вынікаў навучання ў межах праекта, падрыхтоўка Youthpass (5%)
Калі: 01.02. 2019 – 31.08. 2019 (7 месяцаў)
Месца: Myslibořice (Чэхія), невялікі насельны пункт
Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць СV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на адрас evs.fialta@gmail.com не пазней за 30 верасня 2018 з тэмай ліста «ЕВС, Чехия».