У межах Мінскага ўрбаністычнага форума 2018 Мінская ўрбаністычная платформа разам з Гётэ Інстытутам, Еўрапейскім каледжам Liberal Arts у Беларусі ітаварыствам “Зялёная сетка” ладзяць варкшоп, прысвечаны праблемам развіцця рынкаў і вуліц – тыповых гарадскіх прастораў, якія можна знайсці ў любым беларускім горадзе.
Падчас варкшопу будуць разглядацца два кейсы – бульвар Трактарабудаўнікоў і вуліца Карла Маркса. Варкшоп уключае дзве часткі: лекцыйную і ўласна групавую працу з т’ютарамі. Па выніках працы пройдзе прэзентацыя для шырокай аўдыторыі і медыя.
Умовы:
Удзел у варкшопе бясплатны. Пры неабходнасці выдаткі на пражыванне ў Мінску пакрываюцца для ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў Беларусі.
Як паўдзельнічаць:
Каб паўдзельнічаць у варкшопе “Рынак – Вуліца”, неабходна запоўніць анкету тут. Дэдлайн падачы заяўкі – 23 верасня.
Падрабязней пра варкшоп “Рынак – Вуліца” можна даведацца тут.