Кансультацыйны цэнтр Human Constanta ладзіць у Брэсце 22 верасня і ў Мінску 29 верасня трэнінгі “Ок, Google, што такое цыфравыя правы?”. Эксперты Human Constanta Аляксей Казлюк і Андрэй Сушко распавядуць пра пагрозы для правоў чалавека ў лічбавым асяроддзі і аб тым, як забяспечыць у ім уласную бяспеку.
Падчас трэнінгу эксперты распавядуць, што такое лічбавыя правы чалавека, як важна захоўваць баланс свабоды і бяспекі ў сеціве, наколькі магчыма захаваць прыватнасць у сеціве, навошта патрэбна ананімнасць, пра кібербяспеку і лічбавую гігіену, навошта мяняць паролі, якімі смартфонамі і мэсанджарамі карыстацца і інш.
Умовы:
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але неабходна зарэгістравацца.
Як паўдзельнічаць:
Зарэгістравацца для ўдзелу ў мінскім трэнінгу можна тут, у брэсцкім – тут.