Восеньская школа “Дыгіталізацыя і аўтаматызацыя на працоўным рынку” ў Адэсе

Фундацыя імя Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў урадавых устаноў і парламенту з Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства да ўдзелу ў восеньскай школе, прысвечанай тэмам дыгіталізацыі і аўтаматызацыі ў краінах Усходняга партнёрства. Мерапрыемства будзе праходзіць з 16 па 21 кастрычніка ў Адэсе, Украіна.

Пяцідзённая праграма школы ўключае лекцыі і дыскусіі з удзелам экспертаў, грамадзянскіх дзеячаў, даследчыкаў і прадстаўнікоў прафсаюзаў з краін Усходняга партнёрства, Германіі і Расіі. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць інфармацыю пра перавагі і негатыўныя наступствы дыгіталізацыі непасрэдна ад прадстаўнікоў бізнэсу і вытворчасці і возьмуць удзел у мерапрыемствах, падчас якіх працэс дыгіталізацыі і яго ўздзеянне на працоўны рынак мадэлюецца ў гульнёвай форме.

 Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Грамадзянства Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Германіі, Малдовы, Расіі або Уркаіны;
  • Узрост – ад 25 да 35 гадоў;
  • Выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • Актыўнасць у грамадзянскай супольнасці, моладзевых арганізацыях, працы парламенту або ўрадавых устаноў;
  • Высокая матываванасць.

 Умовы:

Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме, пакрываюцца арганізатарамі.

Як падацца:

Каб паўдзельнічаць у восеньскай школе ў Адэсе, неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн падачы заявак – 25 верасня, 18.00. Вынікі адбору абвяшчаюцца 1 кастрычніка. Абраным кандыдатам могуць прапанаваць удзел у анлайн-інтэрв’ю.