Deutsch-Polnisches Jugendwerk запрашае на польска-нямецка-беларускую сустрэчу моладзі на тэму “(No) big deal – Рэкляма, грамадзтва і я”.
Скажы мне, якую рэкламу глядзіш, а я скажу табе, які ты чалавек.
Выходзячы з гэтай пэрпэктывы падчас нашай сустрэчы мы паспрабуем паглядзець на рэкламу праз прызму міжкультурнай перспектывы. Разам мы пастараемся крытычна прааналізаваць рэкламу як прадукт, палітычную і сацыяльную рэкламу ў нашых краінах, а пры нагодзе даведаемся шмат новага аб грамадстве ўвогуле. Адначасова зразумеем, як працуе рэклама, як мусіць быць запраектаваная так, каб трапіць да адпаведнай асобы і як яе ўжываць крэатыўна, эфектыўна і адказна.
Арганізацыйныя пытанні: удзельнікі зь Беларусі не плацяць за ўдзел у праекце, аднак самастойна пакрываюць кошты падарожжа (часткова звяртаюцца) і медычнай страхоўкі.
Арганізатары аказваюць візавую падтрымку ўдзельнікам.
Для каго: Моладзь з Беларусі, Нямеччыны і Польшчы ва ўзросце 18-26
Тэрмін: 18-25 лістапада 2018
Месца: Патсдам, Нямеччына
Арганізатары: Польска-Нямецкая супраца моладзі (Deutsch-Polnisches Jugendwerk)
Працоўныя мовы: беларуская, польская, нямецкая (пры дапамозе перакладчыкаў) + ангельская, як дадатковая.
Адказныя асобы: Анна Тэрфэлдэр, Кацярына Бычак.
Дэдлайн падачы заявак: 5 кастрычніка 2018
Як падацца:
Калі Ты зацікаўлены/зацікаўленая ўдзелам у праекце, калі ласка, запоўні заяўку на старонцы. Заяўка павінна быць запоўненая па-ангельску, а ў полі “Your expectations, messages and questions for us?” напішы, калі ласка, некалькі словаў аб сабе, сваіх зацікаўленасцях і аб тым, чаму Табе цікава ўдзельнічаць у праекце.
Вынікі набору будуць прадстаўленыя не пазней за 10 кастрычніка 2018 году.
Пытанні і дадатковыя інфармацыі можна кіраваць на мэйл: kaciarynabychak@gmail.com.