Як палітыка можа даць магчымасць маладым людзям быць актыўнымі грамадзянамі? Як яны могуць прасоўваць уключанасць моладзі ў грамадства і спрыяць рэалізацыі іх патэнцыялу? Курс узброіць навучэнцаў асноўнымі кампетэнцыямі для ўдзелу ў моладзевай палітыцы. Моладзевая палітыка з’яўляецца стратэгіяй дзяржаўных органаў, што дае маладым людзям магчымасці для паспяховай інтэграцыі ў грамадства і дазваляе ім быць актыўнымі і адказнымі. Навучэнцы даведаюцца аб важнейшых элементах моладзевай палітыкі, кроках моладзевай палітыкі (распрацоўка, пастаноўка мэтаў, ацэнка), яе ўплыве на жыццё маладых людзей, змогуць зрабіць уласныя першыя крокі ў галіне моладзевай палітыкі.
Па заканчэнні курса, навучэнцы будуць:
– Разумець «асновы» моладзевай палітыкі (паняцці і азначэнны, сферы, мэты, акцёры, еўрапейскі і нацыянальны ўзроўні).
– Усвядомяць значнасць ключавых элементаў моладзевай палітыкі (міжсектаральнага, заснаванага на ведах, удзелу, уключэнне, працы з моладдзю).
– Разумець, як пабудаваць аснову для моладзевай палітыкі (ідэнтыфікаваць ключавыя пытанні, прыярытэтныя напрамкі і тэму).
– Разумець асноўныя этапы развіцця моладзевай палітыкі, рэалізацыі і ацэнкі.
– Задумаюцца пра будучыню моладзевай палітыкі і ўласнага ўдзелу ў моладзевай палітыцы.
– Атрымаюць матывацыю да ўзмацнення і інфармавання аб розных спосабах ўключэння ў галіне моладзевай палітыкі.
Для каго: курс адкрыты і бясплатны для ўсіх зацікаўленых. Да ўдзелу заахвочваюцца полісі-мэйкеры розных узроўняў, моладзевыя працаўнікі і лідары, даследчыкі і актывісты моладзевых НКА.
Кантактная асоба: Mara Georgescu, mara.georgescu@partnership-eu.coe.int
Умовы ўдзелу: курс бясплатны. Удзельнікам і ўдзельніцам, якія пройдуць усе модулі курса, будзе выдадзены сертыфікат аб заканчэнні.