Міжнародны студэнцкі фестываль у Нарвегіі збярэ студэнтаў з усяго свету.
Калі: 7-17 лютага 2019 года.
Дзе: Транхейм, Нарвегія.
Міжнародны студэнцкі фестываль – гэта штогадовае мерапрыемства, тэматыка якога звязана з сацыяльнымі і палітычнымі тэмамі, што маюць міжнароднае значэнне. Ён збярэ 450 студэнтаў з розных краінаў свету, яны змогуць паўдзельнічаць у 18 семінарах і культурнай праграме мерапрыемства.
Тэма сёлетняга фестывалю – “Міграцыя: глобальны пазл”.
Удзельнікі змогуць даследаваць розныя аспекты міграцыі, як міграцыя ўплывае на наша жыццё і грамадства. Кожны зможа падзяліцца сваім меркаваннем і зрабіць унёсак у раскрыццё тэмы міграцыі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі на месцы, удзел у культурных мерапрыемствах. Некаторыя удзельнікі змогуць атрымаць грант на транспартныя выдаткі да Транхейма.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 30 верасня 2018 года.