Адкрытая сустрэча “Гексагон заікання” (16+)

Што ж трэба рабіць, каб не заікацца? Як гаварыць і мець зносіны, нягледзячы на заіканне? Колькі трэба часу, каб перастаць заікацца? Пры чым тут гексагон? Як наладзіць свой гексагон на свабодную гаворку? Пра гэта будзем гаварыць на адкрытай сустрэчы “Гексагон заікання”, якую арганізуе клуб “Я гавару свабодна!”

Калі: 4.10 у 19.00

Адрас:  Клуб “Я гавару свабодна!” (Мінск, вул.Магілёўская 2/2, 3 паверх).

Уваход: Бясплатны.

Рэгістрацыя: па спасылцы.

Падрабязнасці: у кантакце тут ці тут.


Гэтая сустрэча для тых, хто:

  • цікавіцца новымі падыходамі да праблемы заікання;
  • гатовыя змяніць пункт гледжання на прычыну заікання;
  • гатовыя ўзяць адказнасць за сваю мову на сябе;
  • ня страцілі надзею і шукаюць вырашэнне праблемы заікання;
  • гатовыя змяняцца, каб гаварыць свабодна.

Што вас чакае на сустрэчы?

  • Даведаецеся, што такое Гексагон прамовы і Гексагон заікання.
  • Пазнаёміцеся з механізмам працы Гексагона.
  • Даведаецеся пра спосабы налады Гексагону на свабодную гаворку.
  • Паслухаеце асабістыя гісторыі пра пошук свайго Гексагону свабоднай гаворкі.
  • Зможаце атрымаць адказы на хвалюючыя вас пытанні.

Акрамя гэтага, мы адкрытыя для дыялогу і дыскусій. Калі ў вас ёсць свой уласны погляд на праблему заікання, давайце гэта абмяркуем.

Некаторыя з нас самі заікаюцца (як у мінулым так і ў сучаснасці), але гэта не перашкаджае нам рабіць тое, што звычайна людзі з заіканнем не робяць: выступаць публічна, весці трэнінгі, выказваць сваё меркаванне, быць лідарамі.

Мы працуем з заіканнем больш за 4 гады, дапамагаючы людзям:

  • павысіць упэўненасць у сабе
  • знізіць страх прамовы
  • перазагрузіць сваё стаўленне да заікання
  • пачаць свабодна мець зносіны і выступаць.

Прыходзьце задаць пытанні, атрымаць адказы і прыняць рашэнне. Толькі вы самі здольныя змяніць сваю прамову і сваё жыццё, а мы здольныя падтрымаць вас у гэтым.