Дыскусія: што рабіць і як знайсці працу пасля вучобы за мяжой

Ліберальны клуб запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Бермудскі трохкутнік міжнародных праграм”. Тэма – як павучыцца ў іншай краіне, а потым знайсці добрую працу і быць запатрабаваным на рынку працы.

Калі: 11 кастрычніка а 19.00.
Дзе: Мінск, вуліца Кірава, 13, гатэль Crown Plaza Minsk.

Моладзь заўжды імкнецца атрымаць якасную адукацыю і адкрыць для сябе свет. Таму ўсё большай папулярнасцю карыстаюцца міжнародныя адукацыйныя праграмы, якія дазваляюць беларусам і беларускам атрымаць досвед жыцця і навучання за мяжой – ад аднаго семестра да некалькіх гадоў.

Аднак не так проста патрапіць на сапраўды годную праграму, уладкавацца ва ўніверсітэт, які дае самыя сучасныя веды, а не толькі запаўняе незапатрабаваныя месца абітурыентамі з Усходняй Еўропы. Нарэшце – як знайсці пасля такой адукацыі прывабную працу. Важнай дзяржаўнай задачай становіцца не дапусціць брэйн дрэйну, але ў той жа час стварыць умовы для прыцягнення ў Беларусь самых кваліфікаваных кадраў.

У сувязі з гэтым, узнікае шэраг важных і актуальных пытанняў:

  • што неабходна для паспяховага працаўладкавання беларусаў з замежным адукацыяй на радзіме?
  • як знайсці годную адукацыйную праграму, якая дазваляе вучыцца ў адпаведнасці з самымі сучаснымі трэндамі ў вышэйшай адукацыі, і атрымаць на ёй месца?
  • якім чынам хутка і эфектыўна адаптавацца да вучобы ў іншым моўным асяроддзі, каб скончыць праграму з багажом новых ведаў і карысных прафесійных знаёмстваў?