Курс для трэнераў “TRAINBOW” у Славакіі

Трэнінг і месца яго правядзення даступныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

«TRAINBOW» – міжнародны вучэбны курс пра тое, як распрацоўваць, фасілітаваць і ацэньваць адукацыйныя мерапрыемствы ў галіне моладзевай працы, каб зрабіць іх больш разнастайнымі і даступнымі. Навучальны курс разлічаны на трэнераў, моладзевых працаўнікоў, адукатараў і фасілітатараў, і будзе праходзіць з 3  па 11 снежня 2018 ў Кысаку, ва ўсходняй частцы Славакіі.

Профіль удзельнікаў

Узрост 18+, рэзідэнты Беларусі. Свабоднае валоданне ангельскай мовай,  матывацыя працаваць (каля 9 гадзін на дзень). Выкананне падрыхтоўчых заданяў і выкарыстанне ведаў з трэнінга ў дзейнасці сваёй арганізацыі. 

Поўная інфармацыя ў дакуменце.


Арганізатары:
ЕduEra (Youth NGO), кантакт для пытанняў: Petra Papierníková, eduerango@gmail.com, +421907619302


Фінансавыя ўмовы:
унесак за ўдзел у трэнінгу ў памеры 30 еўра плоціцца наяўнымі ў Славакіі. Усе выдаткі на час трэнінга аплочваюцца праектам, дарога аплочваецца ў памерах да 275 еўра.

Заяўку можна знайсці і запоўніць да 28/10/18 па спасылцы.