Моладзевы абмен «Як выжыць у рэальным жыцці?» — гэта выдатная магчымасць для маладых людзей набыць больш арганізатарскіх навыкаў, навыкаў працы у групе, навучыцца метадам нефармальнай адукацыі/ ацэнкі сваіх дасягненняў.
Калі: 25 лютага – 2 сакавіка 2019.
Дзе: Idrija, Славенія.
Арганізатары абяцаюць, што гэты абмен падрыхтуе ўдзельнікаў да ўмоваў «21-га стагоддзя» – так, што яны будуць у стане вырашаць складаныя задачы цяпер і ў будучыні. Асаблівая ўвага будзе надаваца кампетэнцыям крытычнага мыслення, камунікацыі, супрацоўніцтва, творчасці і інавацый.
Арганізатарамі раскрыта частка праграмы. Удзельнікаў чакае:
- экскурсійная паездка ў сталіцу Славеніі — Любляну;
- інтэрактыўны квіз;
- гульня ў прасторы «Tresure hunt» — паляванне на скарб.
Дэталёвая праграма будзе дасланая адабраным удзельнікам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- моладзь 15-18 год;
- здольнасць камунікаваць на ангельскай мове вітаецца;
- вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям».
Фінансавыя ўмовы:
- выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
- рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
- віза аплочваецца самастойна
Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 10 лістапада.
Больш падрябязнасцей па спасылцы.