23-25 лістапада ў Брэсце пройдзе роварны форум «ПраРовар» – мерапрыемства, прысвечанае развіццю роварнага руху на гарадскім і нацыянальным узроўнях. Прыняць удзел у форуме «ПраРовар» можна ў якасці спікера або слухача.
Мэта мерапрыемства – арганізаваць пляцоўку для абмену вопытам паміж роварнымі актывістамі з розных гарадоў, палепшыць сувязь з гарадскімі адміністрацыямі і праекціроўшчыкамі, павысіць навыкі праектавання велаінфраструктуры і развіцця велакультуры, сінхранізаваць дзеянні для развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Беларусі.
У праграме форума публічныя лекцыі, майстар-класы, круглыя сталы, дыскусіі, выставы. Зараз арганізатары фармуюць праграму форуму, таму вы можаце прапанаваць сваю заяўку ў якасці эксперта, а таксама напісаць свае пажаданні арганізатарам.
Рабочыя мовы форуму – руская, беларуская і ангельская (будзе забяспечаны пераклад).
Удзел бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Дэдлайн падачы заявак на форум у якасці спікера – 1 лістапада, удзельніка/удзельніцы – 10 лістапада.
Папярэднія тэмы форуму:
● Даследаванні аб роварах ў Беларусі. Выгада ровараў, партрэт раварыста, тэндэнцыі.
● Нацыянальная веласіпедная канцэпцыя і яе значэнне для веласіпедызацыя Беларусі.
● Фінансаванне веласіпедных праектаў.
● Пляцоўка для «веласіпеднай» бізнэс-супольнасці.
● КСА, веларух як сфера інвеставання.
● Тэхнічныя нарматывы і праектаванне веласіпеднай інфраструктуры.
● Веласіпедны турызм.
● Недзяржаўныя веласіпедныя арганізацыі і ініцыятывы.
● Прасоўванне гарадскога веласіпеднага руху.
Удзельнікі з беларускіх гарадоў, а таксама замежныя спікеры могуць атрымаць кампенсацыю выдаткаў на праезд і пражыванне. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Падрабязная інфармацыя пра форум публікуецца на афіцыйным сайце rovar.info.
Мерапрыемства арганізавана асветніцкай установай «За вела Брэст» у партнёрстве з Мінскім веласіпедным грамадствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў у рамках праекта «Гарадскі веларух ўуБеларусі” пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і ў межах кампаніі deVELOpment пры садзейнічанні Пасольства ЗША ў Беларусі.
______________________________
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:
Анастасія Янчэўская
nastezh@bike.org.by
+375 33 630 94 85
https://vk.com/nastezhka
https://www.facebook.com/anastasiya.nasteg
Таццяна Жарнасек
pr@bike.org.by
+375 29 332 85 76
https://vk.com/vohzik
https://www.facebook.com/vohzik