Амбасада ЗША абвяшчае пачатак конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2019-2020 навучальны год. Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені.
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства і навучанне ў адной з краін-удзельніц праграмы Global UGRAD (у тым ліку Беларусь);
- навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі на дзённай форме на працягу мінімум аднаго семестра на момант падачы заяўкі;
- лідарскія якасці ў акадэмічнай працы, грамадскай дзейнасці і інш.;
- адзнака не ніжэй за 45 па тэсце TOEFL;
- узрост – ад 18 гадоў.
Як падаца:
Каб запоўніць заяўку для ўдзелу ў праграме Global UGRAD, неабходна зарэгістравацца тут. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 снежня 2018 года ў 15:00 па EST.
Больш інфармацыі пра праграму Global UGRAD можна знайсці тут.