Helmut Veith Stipend – гэта стыпендыя для выбітных жанчын, якія займаюцца камп’ютарнымі навукамі і атрымліваюць (альбо плануюць) магістарскую ступень у Тэхнічным Універсітэце Вены на ангельскай мове.
Патрабаванні для кандыдатак:
- бакалаўрская ступень у галіне камп’ютарных навук альбо матэматыкі альбо эквівалентная
- шырокія веды і цікаўнасць у, па меньшай меры, адной са сфераў даследаванняў
-
- Логіка ў камп’ютарных навуках
- Фармальныя метады і верыфікацыя
- Асновы штучнага інтэлекту
- Тэорыя складанасці
- Камп’ютэрная бяспека
- Выдатнае валоданне ангельскай мовай
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя EUR 6000 у год, плата за навучанне адмяняецца.
Спіс дасяжных для навучання праграм і падрабязнасці шукайце тут.
Дэдлайн: 30 лістапада 2018