Адкрыты набор на John Smith Trust Wider Europe Fellowship 2019!
Для падачы неабходна:
- Гаварыць і пісаць свабодна на англійскай мове (пажадана досвед вучобы або працы на англійскай мове)
- Прадэманстраваць свой лідарскі патэнцыял у абранай прафесійнай вобласці, імкнуцца да развіцця пазітыўнай будучыні вашай краіны.
- Прадэманстраваць выразную прафесійную зацікаўленасць у галіне добрага кіравання, вяршэнства закона і/або сацыяльнай справядлівасці і агульную зацікаўленасць ва ўсіх трох.
- Прапанаваць план дзеянняў, скіраваны на палітыку ці важныя арганізацыйныя пытанні ў сваёй галіне, якія вы збіраецеся рэалізаваць па вяртанні дадому, і які будзе натхнёны вашым вопытам у Вялікабрытаніі.
- Быць гатовымі да пэўных абавязкаў, калі вас абяруць у якасці стыпендыята: быць даступнымі для чатырохтыднёвай вочнай праграмы ў Вялікабрытаніі ў чэрвені 2019 года і актыўна ўдзельнічаць у сетцы выпускнікоў JST у доўгатэрміновай перспектыве.
- Знаходзіцца ў ад адной з наступных краін, у цяперашні час жыць і працаваць там: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія і Украіна.
- Быць ва ўзросце 25-35.
Апошні тэрмін падачы заявак – серада 14 лістапада ў поўнач (24:00) па брытанскім часе.
Заяўка і дадатковая інфармацыя на сайце.