Праграма Miracle Corners of the Word шукае новае пакаленне маладых лідараў.
Працягласць праграмы – 1 год. Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты ад 18 да 26 гадоў, якія жадаць стаць лідарамі пераменаў у сваіх супольнасцях. Праграма пазнаёміць удзельнікаў з інструментамі, з дапамогай якіх іх ідэі трансфармуюцца ў дзеянні.
Праграма складаецца з трох частак:
- летні трэнінг – інтэнсіў, які дапаможа развіць лідарства, глыбокае разуменне глабальнага грамадзянства і таго, як рэалізаваць свой праект з пачатку і да канца. Працягласць трэнінгу – з 23 ліпеня па 1 жніўня ў ЗША;
- планаванне праекту – удзельнікі мусяць мець сваю ідэю, скіраваную на вырашэнне пэўнай праблемы ў грамадстве. У гэтай фазе яны прапрацуюць рашэнне дадзенай праблемы;
- ментарства выпускнікоў і падтрымка – кожны ўдзельнік атрымае ментара, які будзе падтрымдіваць яго падчас рэалізацыі плана.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-26 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай;
- моцнае жаданне вырашыць праблемы сваёй супольнасці.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць выдаткі на авіяпералёт, пражыванне, харчаванне. Самі ўдзельнікі мусяць аплаціць толькі візу.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 2 студзеня 2019 года.