6 снежня ў Мінску пройдзе майстар-клас, дзе эксперткі з Эстоніі і Беларусі падзеляцца лепшымі практыкамі і анлайн-інструментамі для павышэння бачнасці некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў для мэтавай аўдыторыі.
На майстар-класе асобая ўвага будзе нададзена стварэнню якаснага кантэнту і выбару падыходзячых інструментаў камунікацыі для працы з мэтавай аўдыторыяй:
- онлайн-інструменты – сацыяльныя сеткі, мэсенджары і e-mail рассылкі;
- напісанне цікавых тэкстаў для артыкулаў, прэс-рэлізаў, аб’яваў і г.д .;
- падрыхтоўка якаснай візуалізацыі: рэдагаванне фатаграфій, здымка відэа (не мантаж);
- правядзенне вэбінараў.
Падчас майстар-класа эксперткі прапануюць канкрэтныя метады і рашэнні, грунтуючыся на патрэбах удзельнікаў, таму пры рэгістрацыі арганізатары просяць адказаць на пытанні анлайн-анкеты.
Каму будзе карысны майстар-клас?
Супрацоўнікам арганізацый і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці, мясцовых супольнасцяў.
Хто выступіць у якасці экспертак?
Кацярына Данілава, Эстонія. Мае вялікі досвед працы ў сферы камунікацыі (PR), вэб-рашэнняў, умацавання і развіцця арганізацый. Кацярына працавала ў PR-камандах усеэстонскага перапісу насельніцтва і сударамонтнай карпарацыі. Кацярына з’яўляецца су-заснавальніцай, а таксама кіравала камунікацыяй Фестывалю меркаванняў, важнай для Эстоніі падзеі, якая прыцягвае штогод больш за 10 000 чалавек і фарміруе грамадскую позву на год. Дзякуючы працы ў Саюзе грамадскіх аб’яднанняў валодае добрым разуменнем грамадзянскага сектара Эстоніі, якім актыўна дзеліцца з арганізацыямі ва Украіне і Беларусі.
Таксама на майстар-класе практычным вопытам камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй падзеляцца эксперткі з Беларусі:
- Наталля Казлоўская, менеджарка выканаўчага бюро Асамблеі НДА Беларусі, раскажа пра тое, як робіцца адна з самых папулярных email рассылак у некамерцыйным сектары, інфармуе аб магчымасцях для арганізацый і ініцыятыў.
- Анастасія Пісчэнкава, піяр-менеджарка найбуйнейшага ў Беларусі конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Насця працавала рэпарцёрам і вядучай на тэлебачанні, карэспандэнтам у абласной газеце, дзе рыхтавала судовыя рэпартажы па гучных справах, а таксама вяла шэраг моладзевых аўтарскіх праектаў. У дадзены момант актыўна развівае сацыяльныя сеткі Social Weekend (Instagram, Facebook, Вконтакте).
Умовы ўдзелу
Майстар-клас пройдзе 6 снежня з 10.00 да 17.00 у Мінску. Для працы вам спатрэбіцца ноўтбук. Месца правядзення мы паведамім дадаткова зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 2 снежня. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па электроннай пошце oeec.ngo@gmail.com. Арганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.
Ініцыятыва «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для развіцця грамадзянскай супольнасці: лепшыя практыкі Эстоніі і Беларусі» рэалізуецца ПУ «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Baltic Internet Policy Initiative (BIPI) і эстонскай арганізацыяй Хар’юский Цэнтр Прадпрымальніцтва і Развіцця (HEAK) у рамках праграмы «Супрацоўніцтва дзеля развіцця»