University of Oslo запрашае на міжнародную летнюю школу – па розных напрамках, – якая дазволіць пашырыць веды і развіць узаемапаразуменне паміж рознымі культурамі.
Калі: 22 чэрвеня – 2 жніўня 2019 года.
Дзе: Осла, Нарвегія.
Летняя школа ISS з’яўляецца навуковым цэнтрам для навучання ў міжнародным кантэксце, а таксама форумам для ўмацавання міжкультурнага ўзаемаразумення. Яна накіравана на развіццё і перадачу ведаў, узаемаразумення паміж людзьмі розных культур.
Навучанне адбываецца на працягу 6 тыдняў па адной абранай праграме. Усяго іх 23 па розных напрамках (стыпендыі можна атрымаць на праграмы Master’s і вывучэнне нарвежскай мовы). Напрыканцы неабходна здаць іспыт. Таксама выдаецца сертыфікат, у якім пазначаецца колькасць вывучаных ECTS.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- акадэмічная адукацыя і прафесійны досвед павінны мець дачыненне да тых курсаў, на якіх студэнт хоча навучацца;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- копія пашпарта;
- дакумент, які пацвярджае ўзровень ангельскай мовай;
- копія дыплома з адзнакамі;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыйны ліст;
- запоўнены бланк заяўкі;
- CV.
Фінансавыя ўмовы
Ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае кошт праграмы, пражывання ў кампусе, выдаткі на навучальныя матэрыялы. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант, які пакрывае кошт пералёту.
Дэдлайн для тых, хто жадае атрымаць стыпендыю, – 1 лютага 2019 года. Для ўсіх астатніх – 1 сакавіка 2019 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.