Прагарама “Study of the U.S. Summer Institutes (SUSI)” запрашае да ўдзелу беларускіх даследчыкаў. SUSI прапануе ўніверсітэцкім і іншым вучоным узяць удзел у інтэграваных навучальных паездках, дзе ўдзельнікі на працягу 6 тыдняў наведаюць розныя амерыканскія каледжы, універсітэты і іншыя акадэмічныя ўстановы. Мэта – даць замежным універсітэтам і даследчыкам магчымасць паглыбіць свае веды пра амерыканскае грамадства, культуру, каштоўнасці і інш.
Праграма прапаноўвае наступныя спецыяльнасці з цыклу амерыканістыкі:
- Амерыканская культура і каштоўнасці;
- Амерыканская палітычная думка;
- Счасная амерыканская літаратура;
- Журналістыка і медыя;
- Свабода рэлігіі;
- Міжнародная палітыка ЗША;
- Моладзь, развіццё працоўных рэсурсаў і ліквідацыя нястачы навыкаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець значны досвед у навуковай працы (узрост кандыдатаў – звычайна 30-50 год);
- быць супрацоўнікам акадэмічнай або даследчыцкай установы;
- быць абазнаным у галіне, якая адпавядае спецыяльнасцям праграмы;
- добра валодаць ангельскай мовай (бегла размаўляць);
Як падацца:
Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме SUSI, неабходна спампаваць і даслаць форму на саце Амбасады ЗША. Дэдлайн заявак – 21 студзеня 2019 г.
Больш інфармацыі пра праграму SUSI можна знайсці тут.