Studium Europy Wschodniej Варшаўскага універсітэта аб’яўляе набор на “Усходнюю зімовую школу”. У праграме – лекцыі і семінары, міжнародная каманда выкладчыкаў, сустрэчы і культурная праграма.
Калі: 28 лютага – 14 сакавіка
Для каго: студэнты апошняга курса гуманітарных напрамкаў, якія рыхтуюць дыпломную працу па гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Спецыяльнасці: паліталогія, гісторыя, міжнародныя адносіны, правазнаўства, сацыялогія, філалогія, літаратура, этналогія, эканоміка, геаграфія.
Апошні тэрмін падачы заявы: 10 студзеня 2019
Падрабязнасці і заяўка на сайце.