Летнія інстытуты ў ЗША для студэнцкіх лідараў

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі запрашае беларускіх студэнтаў да ўдзелу ў двух летніх інстытутах 2019 па вывучэнні ЗША. Праграма прызначана для студэнцкіх лідараў па дзвюх тэмах: грамадзянская актыўнасць; моладзь, адукацыя і набыццё неабходных навыкаў.

Тэрмін падачы заявак да 21 студзеня 2019.

Летнія інстытуты па вывучэнні ЗША (SUSIs) для студэнцкіх лідараў – інтэнсіўныя кароткатэрміновыя адукацыйныя праграмы, мэта якіх заключаецца ў тым, каб студэнцкія лідэры маглі больш глыбока зразумець Злучаныя Штаты, пры гэтым развіваючы свае лідарскія навыкі.

Пяцітыднёвыя інстытуты будуць складацца са збалансаванага шэрагу семінарскіх дыскусій, чытанняў, групавых прэзентацый і лекцый. Гэта будзе дапаўняцца вучэбнай паездкай, наведваннем арганізацый, і магчымасцямі валанцёрства ў рамках мясцовай супольнасці.

Кожны інстытут будзе мець 20 удзельнікаў і будзе ўключаць у сябе чатыры тыдні акадэмічнага кампаненту на месцы, і тыднёвы інтэграваны навучальны тур у іншым рэгіёне Злучаных Штатаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • валоданне ангельскай мовай;
  • зацікаўленасць у тэме інстытута;
  • ад 18 да 25 гадоў;
  • прынамсі адзін семестр вучобы наперадзе і вяртанне ў свае навучальныя ўстановы пасля інстытутаў;
  • моцныя лідэрскія якасці і патэнцыял у сваіх універсітэтах і грамадскай дзейнасці;
  • сур’ёзная цікавасць да вывучэння Злучаных Штатаў;
  • устойлівы высокі ўзровень паспяховасці ў вучобое, узнагароды, а таксама рэкамендацыі ад настаўнікаў;
  • актыўная грамадская дзейнасць;
  • адсутнасць або нязначны досвед падарожжаў па вучобе або турызму ў Злучаныя Штаты ці іншае замежжа;
  • незалежнасць, адказнасць, упэўненасць, адкрытасць, талерантнасць, ўдумлівасць і дапытлівасць;
  • гатоўнасць і здольнасць у поўнай меры ўдзельнічаць у інтэнсіўнай акадэмічнай праграме, грамадскай працы і адукацыйных паездках;
  • гатоўнасць жыць з іншымі ўдзельнікамі/цамі, магчымасць уносіць карэктывы ў культурныя і сацыяльныя практыкі, адрозныя ад сваёй роднай краіны.

Больш інфармацыі і форма заяўкі на сайце.