Праграма моладзевых амбасадараў ONE – гадавое валанцёрства. Праграма працуе ўжо шосты год у Бельгіі. У 2019 годзе праграма ўяўляе вялікую магчымасць заручыцца падтрымкай з боку палітыкаў па ўсёй Еўропе па ключавых пытаннях, такія як абарона бюджэтаў на сацыяльную дапамогу, павелічэнне інвестыцый у барацьбу з ВІЧ / СНІДам і барацьба за адукацыю дзяўчынак, а таксама заручыцца падтрымкай з боку палітыкаў ва ўсіх краінах ЕС напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент у траўні. Вы можаце зрабіць унёсак ў барацьбу з крайняй галечай.
Моладзевыя Амбасадары выступаюць з кампаніямі ў сваіх супольнасцях і за яе межамі. Яны выконваюць розныя творчыя і інавацыйныя заданні ў падтрымку грамадскіх кампаній. У агульнай складанасці будзе каля 300 моладзевых паслоў па ўсёй Еўропе.
Праграма добраахвотнікаў будзе праходзіць на працягу ўсяго 2019 года, і кожны моладзевы абмасадар атрымае навучанне, доступ да падзей высокага профілю, паглыбленыя брыфінгі па тэмах палітыкі, а таксама мэтанакіраваную падтрымку ад каманды. Гэтая роля з’яўляецца выдатнай магчымасцю для тых, хто жадае стаць больш актыўным у міжнародным развіцці або хто хоча развіць свае навыкі ў стварэнні зменаў.
Як правіла, моладзевым амбасадарам 16-35 гадоў, але арганізатары будуць разглядаць заяўкі і па-за гэтым узроставым дыяпазонам. У праграме будуць штомесяцовыя сустрэчы, святы з нагоды запуску і канца года, якія неабходна наведваць, а таксама магчымасць сустрэцца з іншымі еўрапейскімі моладзевымі амбасадарамі.
Каб даведацца больш інфармацыі і падаць заяўку (да 9 студзеня), заходзьце на сайт.