З 10 па 14 красавіка 2019 г. Erasmus+ Youth і Еўрапейскі корпус салідарнасці ладзяць профільны трэнінг “Mobility Taster for Inclusion” для моладзевых актывістаў, якія працуюць з прадстаўнамі меншасцяў, моладзю з асаблівымі патрэбамі, сацыяльна-эканамічнымі цяжкасцямі і інш. Мэта трэнінгу – паказаць удзельнікам на канкрэтных прыкладах, як узаемадзейнічаць у галіне моладзевай інклюзіі, якія фундацыі прапануюць падтрымку такім ініцыятывам і даць удзельнікам практычныя парады па ажыццяўленні іх мэтаў.
Для каго:
На трэнінг запрашаюць моладзевых сацыяльных працаўнікоў, якія працуюць непасрэдна з маладымі людзьмі з уразлівых груп (тых, якія сутыкаюцца з сацыяльнымі, адукацыйнымі, эканамічнымі, геаграфічнымі, культурнымі праблемамі, а таксама з праблемамі здароўя) ці хацелі б распачаць уласны праект у гэтай галіне.
Фінансавыя ўмовы:
Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак, сума якога розная для ўдзельнікаў з розных краін. Суму ўнёска трэба будзе дадаткова ўдакладніць (падрабязней – тут). Выдаткі на пражыванне ў Адэсе і на дарогу нясуць арганізатары.
Як падацца:
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн падачы заявак – 13 студзеня 2019 г.
Падрабязней пра трэнінг “Mobility Taster for Inclusion” – тут.