Майстэрня сацыяльнага кіно запрашае амбіцыйных кінарэжысёраў і сцэнарыстаў, гатовых творча вырашаць грамадска-значныя задачы, да ўдзелу ў конкурсе “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці”. Праект “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці” мае на мэце паказаць буйным планам праблемы, з якімі сутыкаюцца сённяшнія дзеці і падлеткі, у некалькіх караткаметражных фільмах.
Поўны цыкл падтрыкі ў межах праекту прадугледжвае:
- ментарскае суправаджэнне з боку Майстэрні сацыяльнага кіно і экспертаў на кожным этапе працы;
- дапамогу ў фармаванні здымачнай каманды;
- пракат фільмаў у Беларусі;
- каардынацыю ў прома знятых караткаметражных фільмаў на міжнародных кінафестывалях.
Як падацца:
Конкурс сцэнароў абвешчаны да 13 студзеня (23:59). Падаць заяўку можна праз рэгістрацыю на сайце abjektyuna.by.
12 лютага адбудзецца пітчынг, на якім сцэнарысты і рэжысёры прэзентуюць дапрацаваныя сцэнары кінапраектаў. На ўсе далейшыя этапы праекта пройдуць 5 абраных сцэнароў.
Здымачны перыяд і вытворчы працэс прызначаныя на вясну 2019 года. 5 знятых караткаметражных стужак складуць кінаальманах пра правы дзіцяці працягласцю ад 60 хвілін. Гэты супольны прадукт выйдзе ў пракат у 18 гарадах Беларусі ўлетку і ў верасні 2019 года.
Падрабязней пра праект “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці” чытайце тут.