Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) распачынае адбор кандыдатаў для ўдзелу ў праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections. Праграма прапаноўвае трохтыднёвыя візіты, падчас якіх удзельнікі атрымаюць новыя веды пра культуру ЗША, наведаюць амерыканскія арганізацыі, пазнаёмяцца з экспертамі у абранай галіне, возьмуць удзел у валанцёрскай дзейнасці і інш.
Да ўдзелу запрашаюць прадпрымальнікаў, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў.
Тэмы абмену на 2019 год:
- Гарадскі актывізм і ініцыятывы;
- Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці і малых гарадах;
- Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва бізнэсу і грамадскіх арганізацый;
- Жанчыны ў прадпрымальніцтве.
Падрабязнае апісанне тэм і графік паездак можна знайсці тут.
Умовы:
Веданне ангельскай мовы неабавязковае. Усе выдаткі нясуць арганізатары.
Узоры заявак і рэкамендацыі для кандыдатаў можна знайсці тут.