Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека!
Думаеце, кэмпы — удзел летніх вакацый? А вось і не! Human Constanta падрыхтавала 5-дзённы Human Winter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Менскам.
Для каго?
Даўно хацеў / хацела запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека? Ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў? Гэты кэмп акурат для цябе: будзем гутарыць пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. 5-дзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.
Хто будзе трэнераваць?
Эксперты_кі і спецыялісты_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta, валантэры_кі, запрошаныя госці.
Удзельнікі_цы таксама змогуць правесці свае блокі падчас факультатываў.
Што па выніку?
Ты даведаешся, што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне. Магчыма, у цябе ёсць план уласнай ініцыятывы. Ты зможаш альбо рухаць яе далей, альбо дапрацаваць разам з Human Constanta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.
Як патрапіць?
Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы да 15 студзеня ўключна. Магчыма дадатковая суразмова (вочна ці онлайн). Мы паведамім вынікі да 20 студзеня.
Удзел бясплатны. Арганізатары_кі бяруць на сябе ўсе выдаткі па праездзе, пражыванні, харчаванні.
Па спасылцы можна азнаёміцца з тым, што мы рабілі на Human Camp улетку.
Поспехаў і чакаем цябе на Human Winter Camp!