Стыпендыя імя Кіркланда ў Польшчы

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (Фундатар Праграмы) разам з Фундацыяй «Лідары Перамен» (Адміністратар) абвяшчаюць чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана, Узбекістана i Украіны на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы щ 2019/2020 навучальным годзе.

Праграма адрасавана да маладых лідэраў i экспертаў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.

Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца ў сваю краіну, каб там скарыстоўваць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.

Падчас Праграмы абавязковы прынцып узаемнай павагі, незалежна ад краіны паходжання.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:

  • Эканоміка і кіраванне
  • Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова
    навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
  • Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага
    самакіравання)
  • Права
  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

Дыпломная праца, якая пішацца падчас Праграмы, можа мець навуковы ці практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?

  • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
  • прадпрымальнікі, мэнэджэры
  • лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
  • выкладчыкі ВНУ
  • журналісты

ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:
Стыпендыя складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт
навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка
матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ:

  • Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2019)
  • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)
  • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін
  • Падрыхтоўка семестральных і дыпломных працаў
  • Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў у розных гарадах
  • Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні)
  • Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2020)ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:
  • Грамадзянства і месца жыхарства ў адной з узгаданых у аб’яве краін (уладальнікі дазволу на
    часовае пражыванне ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда)
  • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)
  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)
  • Стаж працы – не менш за два гады
  • Валоданне польскай мовай – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а
    таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай
    мовай на ўзроўні В1.
  • Для кандыдатаў не з Беларусі і Украіны прадугледжаны варыянт навучання на ангельскай мове
    (узровень валодання В1) у выпадку, калі кандыдат трапляе на курс ва ўніверсітэце, які
    выкладаецца на ангельскай мове, дазваляецца валоданне польскай мовай на пачатковым
    узроўні.

ПЕРАВАГА БУДЗЕ НАДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ, ЯКІЯ:

  • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,
  • маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці,
  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ:

  1. Запоўненая on-line заяўка на ўдзел у Праграме: анкета з асабістымі дадзенымі;апісанне праекту – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда, а таксама прапановы,звязаныя з рэалізацыяй Стыпендыі і выкарыстоўваннем атрыманых у Польшчы ведаў (4000-6000 знакаў з прабеламі).
  2. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектываў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці ангельскай мовах), дасланыя па электроннай пошце.
  3. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата
    навук), дасланыя па электроннай пошце.

    НАБОР КАНДЫДАТАЎ:
    Адбор 45 найлепшых кандыдатаў будзе праводзіцца на трох этапах:
    I этап – ацэнка адпаведнасці дакументаў фармальным крытэрыям;
    II этап – ацэнка зместу заяваў экспертамі з адзначаных сфер дзейнасці;
    III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмоўі (плануюцца ў тэрміне 01-30.04.2019).
    Кандыдаты, запрошаныя на ІІІ этап, атрымаюць адпаведнае паведамленне па электроннай пошце
    напрыканцы сакавіка. Інфармацыя пра канчатковыя вынікі конкурсу будзе даслана е-мэйлам у
    чэрвені 2019.

    ПРАЦЭДУРА СКЛАДАННЯ ЗАЯВАК:
    Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заявак можна
    знайсці непасрэдна на сайце

    , альбо праз электронную карэспандэнцыю з Праграмай.
    Фармуляр-заяву неабходна запоўніць on-line.
    ТЭРМІН СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ КАНДЫДАТАМІ:
    Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2019/2020 заканчваецца

    1 сакавіка 2019.
    Заявы, атрыманыя пазней за 1-е сакавіка, разглядацца не будуць. 

    КАНТАКТЫ:
    Фундацыяй «Лідэры Змяненняў»
    www.leadersofchange.pl
    Праграма Кіркланда
    Al. Jerozolimskie 133 m. 56, 02-304 Варшава
    Е-мэйл: kirkland@kirkland.edu.pl
    www.kirkland.edu.pl


    ПАТРОНАМ ПРАГРАМЫ з’яўляецца Лэйн Кіркланд (1922-1999) – шматгадовы кіраўнік амерыканскіх
    прафсаюзаў (AFL-CIO), член Рады Дырэктараў Польска-Амерыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва, адзін з ініцыятараў стварэння Польска-Амерыканскай Фундацыі Свабоды. У 80-я гады сваім удзелам і аўтарытэтам падтрымліваў польскую “Салідарнасць”, з разуменнем ставіўся і спрыяў памкненням іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да свабоды і дэмакратыі. Яго дзейнасць была адзначана найвышэйшымі ўзнагародамі, у тым ліку амерыканскім “Медалём Свабоды” і польскім “Ордэнам Белага Арла”.
    ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ СВАБОДЫ (PAFW) – Фундатар Праграмы.
    Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда з’яўляецца доўгатэрміновым праектам PAFW, які быў ініцыяваны ў 2000 годзе і ад 2001 года ажыццяўляецца Камісіяй Фулбрайта ў Варшаве. Дадатковую інфармацыю аб Фундацыі і яе праграмах можна знайсці на сайце http://www.pafw.pl.