Трэнінгавая праграма была распрацавана для прафесіяналаў з краін Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балканаў.
На працягу 12 тыдняў удзельнікі і ўдзельніцы пройдуць інтэнсіўны трэнінг па прававым, эканамічным і палітычным функцыянаванні Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, праграма ўключае тыднёвую вучэбную паездку ў Брусель і Люксембург для сустрэч з цікавымі асобамі ў Еўрапейскім парламенце, Еўрапейскай камісіі, ЕСЗД, Судзе ЕС і іншых установах ЕС.
Калі: 8 красавіка – 27 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Рыга, Брусэль, Люксембург.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць кошт навучання і матэрыялы, транспартныя выдаткі ў Рыгу і назад, уключаючы страхоўку, пражыванне ў Рызе, транспартныя выдаткі ў Брусель і Люксембург, пражыванне ў Бруселі і Люксембургу, невялікія кішэнныя грошы для аплаты базавых патрэбаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад прафесіяналаў з грамадскіх арганізацый, НДА, навучальных установаў, якія маюць не менш за два гады досведу працы;
- валоданне ангельскай мовай.
Заяўка падаецца анлайн па спасылцы.
Перад гэтыя неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:
- CV;
- апісанне пасады і абавязкаў;
- матывацыйны ліст;
- копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;
- рэкамендацыя ад працадаўцы;
- пацверджанне валодання ангельскай мовай на ўзроўні, дастатковым для навучання.
Дэдлайн – 29 студзеня 2019 года.
Паводле by.odb-office.eu