Праграма Opportunity падтрымлівае студэнтаў з Беларусі, якім патрабуецца дапамога для аплаты асноўных выдаткаў, звязаных з паступленнем у акрэдытаваных вышэйшых навучальных установах ЗША.
Удзел у праграме не гарантуе аўтаматычнага залічэння ў амерыканскія ўніверы ці атрымання ад іх фінансавай дапамогі, але дазваляе пакрыць выдаткі на праходжанне стандартызаваных тэстаў (TOEFL, GRE, SAT ці іншыя) і рассылку іх дадатковых вынікаў у вну, аплату application fee, а на больш познім этапе (калі студэнт паступіць у вну ЗША) – і аплату консульскага збору за візу, праходжанне падрыхтоўчай праграмы, пералёту. Таксама праграма прадастаўляе кансультацыйную падтрымку ў працэсе паступлення з боку EducationUSA.
Паспяховыя кандыдаты павінны мець зацікаўленасць да атрымання адукацыі ў вну ЗША (ў бакалаўрыяце, магістратуры ці дактарантуры), мець высокія шанцы на паступленне, а таксама дэманстраваць неабходнасць атрымання фінансавай падтрымкі.
Запаўненне анкеты – гэта толькі паатковы этап адбору на праграму. Толькі тыя кандыдаты, якія пройдуць пачатковы адбор, будуць праінфармаваныя пра свой статус.
Запоўніць анкету можна па спасылцы.
Дэдлайн – 31 студзеня 2019 года.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас advisingbelarus@gmail.com.