Міжнародны кінафестываль «Паўночнае ззянне» шукае валанцёраў.
«Паўночнае ззянне» – пяты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін.
Фестывалю патрэбны памочнікі для арганізацыі паказаў, майстар-класаў, вечарынак і іншых фестывальных мерапрыемстваў. Каго шукаюць:
- перакладчыкаў (ангельская і беларуская мовы для вуснага і пісьмовага перакладу);
- кур’ераў;
- фатографаў (на паказы і івэнты)
- валанцёраў у медыяцэнтр (дапамог з прэсай, прэс-рэлізамі, SMM)
- валанцёраў для гасцявога суправаджэння;
- майстроў на ўсе рукі.
Запісацца ў каманду можна тут.