Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2020 навучальны год. Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай галіне, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША.
Прадстаўнікі розных краін наведаюць ЗША ў складзе дзвюх груп зімой ці восенню 2020 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах і т.д. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі.
У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:
- Матэматыку;
- Прыродазнаўчыя навукі;
- Грамадскія навукі (гісторыю, грамадазнаўства, геаграфію);
- Англійскую мову.
Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:
- Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
- Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
- Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў праграмы (у г. Мінску);
- Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
- Аплату навучання ў ЗША;
- Аплату пражывання;
- Медыцынскую страхоўку;
- Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
- Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
- Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
- Сродкі на правоз багажу;
- Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
- Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.
Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:
- грамадзянства Беларусі;
- праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе;
- не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
- узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
- намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання.
* Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.
Як падацца?
Анкету неабходна запоўніць не пазней за 1 красавіка 2019. Спасылка на анкету.
Інфармацыйны ліст праграмы ў PDF
Крыніца – сайт амбасады ЗША ў Беларусі