Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра правядзенне конкурсу відэаблогераў “Грошы маюць значэнне”. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік працягласцю не больш за 3 хвіліны, у якім будзе раскрытая адна або некалькі тэм, датычных грошай, інфляцыі, цэнавай стабільнасці.
Для каго:
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:
- ад 7 да 12 гадоў,
- ад 13 да 17 гадоў,
- ад 18 да 31 года.
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія (Br1000). Грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месца, – Br700 і Br500 адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права прысуджаць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў і іх конкурсных прац) размешчана на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Як паўдзельнічаць:
Заяўку на ўдзел і конкурсную працу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 15 сакавіка даслаць на электронны адрас konkurs@nbrb.by з пазнакай “Грошы маюць значэнне”. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 31 сакавіка 2019 года.