Аб’яўлены набор удзельнікаў на анлайн-курс “Як пачаць адукацыйны бізнэс”.
Заняткі будуць праводзіцца з 26 лютага па травень 2019 года ўключна. Удзел бясплатны.
Курс прызначаны для жыхароў Беларусі, якія ўжо займаюцца або плануюць займацца аказаннем платных адукацыйных паслуг для насельніцтва ў сваіх гарадах. У выніку навучання ўдзельнікі змогуць распрацаваць бізнэс-модуль свайго бізнесу, прааналізаваць попыт на адукацыйныя паслугі ў горадзе (раёне), распрацаваць адукацыйную праграму, адпаведную патрэбам жыхароў. А найбольш паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі экспертаў і іншую падтрымку для старту ўласнага бізнесу ў сферы дадатковай адукацыі дарослых у сваім горадзе.
Дзейнасць праграмы распаўсюджваецца на малыя гарады і сельскую мясцовасць Гродзенскай вобласці. Пілотнымі (прыярытэтнымі) тэрыторыямі з’яўляюцца Шчучынскі і Лідскі раёны.
Праграма навучання ўключае тэмы: тэхналогія распрацоўкі, правядзення і ацэнкі вучэбнай праграмы (уключаючы пабудова вучэбнай праграмы па метадалогіі змешанага навучання), юрыдычныя і фінансавыя асновы стварэння і працы адукацыйнага бізнесу, маркетынг адукацыйных паслуг, менеджмент і HR-менеджмент адукацыйнага бізнесу і інш.
Фармат анлайн-навучання дазволіць удзельнікам з розных рэгіёнаў Беларусі вывучыць навучальны матэрыял у зручны для сябе час. Акрамя анлайн-навучання, удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць бясплатна кансультавацца з экспертамі па пытаннях стварэння і вядзення ўласнага адукацыйнага бізнесу, а таксама па пытаннях фінансавага менеджменту. Найбольш актыўныя ўдзельнікі змогуць распрацаваць і рэалізаваць уласныя адукацыйныя стартапы.
У якасці экспертаў курса дыстанцыйнага навучання выступяць заснавальніца Адукацыйнага і кадравага цэнтра «Новае заўтра» Вольга Слім, а таксама трэнер у галіне адукацыі дарослых Віталь Нікановіч.
Даведацца падрабязнасці і запоўніць анкету ўдзельніка можна на сайце
Навошта гэта ўсё?
Праграма накіравана на павелічэнне колькасці і паляпшэнне якасці адукацыйных паслуг для насельніцтва, пры дапамозе павышэння прафесіяналізму працы мясцовых арганізацый і спецыялістаў, якія зацікаўлены ў стварэнні і / або развіцці адукацыйных праграм, якія спрыяюць павышэнню канкурэнтаздольнасці на рынку працы жыхароў невялікіх населеных пунктаў і спрыяюць іх далейшаму працаўладкаванню.
Якую праблему вырашаем?
У рэгіёнах не хапае інстытуцыйных прапаноў у сферы адукацыі дарослых і існуе шэраг абмежаванняў, якія перашкаджаюць выкарыстанню патэнцыялу нефармальнай адукацыі для рэгіянальнага развіцця. Выкарыстанне патэнцыялу мясцовых правайдэраў нефармальнай адукацыі для развіцця чалавечага капіталу можа стаць драйверам развіцця малых гарадоў і сельскай мясцовасці.
Навучальны курс з’яўляецца часткай пілотнай праграмы «Дадатковая адукацыя для мясцовых прадпрымальнікаў, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі», якая рэалізуецца Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы. Акрамя курсу дыстанцыйнага навучання, праграма ўключае: семінар па фінансавым менеджменце, прававых і арганізацыйных пытаннях стварэння і развіцця бізнесу ў сферы адукацыі; экспертнае суправаджэнне і падтрымку адукацыйных стартапаў, якія спрыяюць працаўладкаванню; міні-кірмаш адукацыйных паслуг.