Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць прэс-клуб у Магілёве, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне!
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Магілёўшчыны.
На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:
- Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
- Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
- Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
- Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Сваім досведам падзеляцца спікеры:
– Таццяна Кузіна, экспертка ў галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск) распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
– Юры Стукалаў, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Цэнтр гарадскіх ініцыятыў”, каардынатар “Будзьма беларусамі!” па магілёўскім рэгіёне, падзеліцца досведам паспяховага ўзаемадзеяння актывістаў з журналістамі і партнёрамі.
– Дзяніс Васількоў, прадстаўнік каманды TUT.by, “Цэнтр Кола” (Магілёў), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў.
Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 20 лютага).
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com або razam@budzma.org.
Пачатак – 15.30
21 лютага, г. Магілёў
Крама “Читайбург”, другі паверх (вул. Ленінская, 41; ГЦ “Аліса, бакавы ўваход)