Banff Centre ладзіць рэзідэнцкую праграму для журналістаў, пісьменнікаў, незалежных крытыкаў, мастакоў і навукоўцаў.
Дзе: Альберта, Канада.
Калі: 1-27 ліпеня 2019 года.
Праграма будзе праходзіць у калоніі для мастакоў Leighton Artists Colony. Удзельнікі змогуць працаваць над эсэ, мемуарамі альбо мастацкімі творамі, атрымліваць індывідуальныя кансультацыі выкладчыкаў Цэнтра і ўдзельнічаць у дыскусіях.
Фінансавя ўмовы
Стыпэндыі цалкам пакрываюць кошт навучання. Таксама ўдзельнікі атрымаюць 2 000 канадскіх даляраў у якасці прэміі за завершаную працу і аплату выдаткаў на праезд.
Дэдлайн падачы заяўкі – 27 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.