Працягваецца прыём заявак на 13-ы сезон конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.
Да ўдзелу запрашаюцца неабыякавыя людзі, якія жадаюць сваёй ідэяй вырашыць адну з сацыяльных праблем.
Social Weekend прапануе разам рабіць свет лепшым, дапамагае ўдзельнікам паверыць у сябе і рэалізаваць маштабныя праекты.
Заяўкі прымаюцца анлайн на афіцыйным сайце конкурсу socialweekend.by. Удзельнічаць могуць як энтузіясты-адзіночкі, якія марыць змяніць жыццё ў Беларусі да лепшага, так і ўжо зарэгістраваныя арганізацыі.
Форма заяўкі ўключае толькі асноўныя характарыстыкі будучага альбо ўжо дзеючага праекта. Сярод іх – апісанне ідэі, каманды, бюджэту і тэрміну рэалізацыі.
Аргкамітэт разгледзіць прапановы па вырашэнні розных сацыяльных праблем і выставіць іх на народнае галасаванне. Па яго выніках 20 ідэй пройдуць у ¼ фінала і яшчэ 20 абярэ журы – ментары і эксперты. Пасля яны будуць навучаць канкурсантаў праектнаму мэнэджменту, працы ў камандзе, маркетынгу, прасоўванню ў сацсеткаў, а таксама іншым навыкам, неабходным для таго, каб праект быў устойлівым.
Заяўкі на Social Weekend 13 прымаюцца да 28 лютага.