Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел у сёмай Варшаўскай Еўрапейска-Атлантычнай летняй Акадэміі (WEASA).
Калі: 7-17 ліпеня 2019 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Сёлетні кангрэс будзе факусавацца на наступных пытаннях:
- алгарытмы і іх уплыў на нашу інфармацыйную інфраструктуру;
- лічбавая, інфармацыйная і кібербяспека.
Арганізатары маюць намер пазнаёміць удзельнікаў з роляй лічбавых кампанентаў у бяспецы, эканоміцы і інфармацыйных тэхналогіях сучаснага свету.
Працоўная мова – ангельская.
Акадэмія запрашае ўдзельнікаў са сфераў публічнага адміністравання, навуковых колаў, СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з наступных краін: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;
- працаваць аналітыкам, навукоўцам, дарадчыкам, дзяржаўным службоўцам, журналістам, спецыялістам у прыватным сектары ці НДА;
- цікавіцца пытаннямі еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, дзяржаўных трансфармацый, трансатлантычнай супрацы, кібербяспекі, лічбавых медыяў, лічбавай эканомікі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 31 сакавіка 2019 года.